25 снежня 2025, Чацвер, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзь на плошчы ў Менску: Расея - дзікая арда, а Лукашэнка нелегітымны

21
Моладзь на плошчы ў Менску: Расея - дзікая арда, а Лукашэнка нелегітымны
ФОТА: TUT.BY

Маладыя беларусы казалі пра гатоўнасць абараняць Беларусь, нават са зброяй у руках.

У Менску 21 снежня прайшла новая акцыя за незалежнасць Беларусі. Людзі пратэставалі супраць «інтэграцыі» з Расеяй і дыктатуры Лукашэнкі.

Гэтая акцыя стала чацвёртай за апошнія два тыдні.

«Вельмі натхняе, што ўчора было так шмат людзей», - заявіў на акцыі малады чалавек з Магілёва. «Расея - агрэсар, дзікая арда. Усе дамовы з ёй незаконныя, сам Лукашэнка нелегітымны пасля 1996 года. Пры новай уладзе ўсё будзе адменена, а з Расеяй будзе мяжа», - дадаў ён.

«У Менску шмат людзей незадаволеныя інтэграцыяй і гатовыя бараніць незалежнасць любымі сродкамі, у тым ліку і са зброяй у руках», - сказаў яшчэ адзін малады чалавек.

«Усё жыццё я пражыла пры Лукашэнку, і мне ад гэтага сумна. Не хачу страчваць сваю краіну, сваю незалежнасць - таму я тут», - распавяла маладая дзяўчына.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках