З 2020 года ўсіх украінскіх вайскоўцаў будуць навучаць ангельскай мове
2- 22.12.2019, 13:14
- 8,303
Ад шарагоўца да генерала.
З 2020 года ва Узброеных сілах Украіны хочуць сур'ёзна палепшыць якасць вывучэння ангельскай мовы на ўсіх узроўнях, заявіў намеснік начальніка Генштаба Украіны Сяргей Наеў, паведамляе BBC.
«Усе вайскоўцы, пачынаючы ад салдата да генерала, будуць паступова вывучаць ангельскую мову, каб ведаць і ўмець выкарыстоўваць штабныя дакументы. І каб можна было нармальна мець зносіны падчас міжнародных вучэнняў», - заявіў Сяргей Наеў.
Са слоў начальніка Генштаба, вывучэнне ангельскай мовы - адзін са шляхоў набліжэння ўкраінскага войска да стандартаў NATO.
У наступным годзе ў УСУ павінны ўзмацніць вывучэнне ангельскай мовы, у тым ліку з дапамогай інструктараў заходніх партнёраў.
Наеў дадаў, што вывучэнне ангельскай мовы стане адным з фактараў матывацыі для тых вайскоўцаў, хто разлічвае на рост па службе: «Будзе давацца перавага таму афіцэру або сяржанту, які ведае ангельскую мову».