25 снежня 2025, Чацвер, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Лубянскі стралок быў заўзятым прыхільнікам Пуціна

СМІ: Лубянскі стралок быў заўзятым прыхільнікам Пуціна
ФОТА: МАКСІМ ГРЫГОР’ЕЎ/ТАСС

Прынамсі, да нядаўняга мінулага.

Нечаканы паварот у справе «лубянскага тэрарыста» Яўгена Манюрава. Высвятляецца, што яшчэ зусім нядаўна ён быў сябрам руху НОД, вядомага ў народзе як «секта сведак Пуціна». А гэта значыць - што Манюраў не проста падтрымліваў дзейны ў Расеі рэжым, але быў актыўным яго прыхільнікам. Пра гэта паведамляе выданне «Русский монитор», якое падкрэслівае, што ў Манюрова, які напаў вечарам 19 снежня 2019 года на прыёмную ФСБ, пры ператрусе знайшлі некалькі аўтаматаў і ручных гранат, якія былі накрыты аранжава-чорным сцягам з сімволікай «Нацыянальна-вызвольнага руху». Былі знойдзеныя таксама сяброўскія значкі НОД.

Выданне, спасылаючыся на ўласныя крыніцы ў сілавых структурах, якія занятыя расследаваннем нападу на прыёмную ФСБ на Лубянцы, сцвярджае, што стралок захоўваў у сябе сцягі НОД і іншую сімволіку невыпадкова - ён знаходзіўся ў гэтай арганізацыі, створанай скандальна вядомым дэпутатам Дзярждумы Яўгенам Фёдаравым.

А гэта, у сваю чаргу, значыць, што яшчэ да нядаўняга часу Манюраў, які забіў, як мінімум аднаго чалавека і параніў траіх, быў заўзятым прыхільнікам Пуціна. Што прымусіла яго рэзка памяняць свае перакананні і ўчыніць напад, які нанёс удар як па прэстыжу свайго былога куміра, так і па прэстыжу дзяржавы ў цэлым, дагэтуль застаецца незразумелым.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках