Ва Украіне праходзяць мясцовыя выбары
- 22.12.2019, 14:05
- 5,514
Створана 119 тэрытарыяльных выбарчых камісій.
22 снежня ва Украіне праходзяць мясцовыя выбары ў аб'яднаныя тэрытарыяльныя супольнасці, праваахоўнікі забяспечваюць парадак на выбарчых участках, заявіў намеснік кіраўніка Нацпаліцыі Аляксандр Фацэвіч, паведамляе gordonua.com са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнай паліцыі Украіны.
"Фацэвіч адзначыў, што для правядзення першых мясцовых выбараў створана 119 тэрытарыяльных выбарчых камісій. На стан 7-й выбарчыя бюлетэні атрымалі ўсе ўчастковыя выбарчыя камісіі. Паліцыя ўзяла іх пад кругласутачную ахову", – сказана ў паведамленні.
Паліцыя прадаўжае арганізоўваць бяспеку і правапарадак падчас выбарчага працэсу. Пры гэтым з пачатку перадвыбарнай кампаніі праваахоўнікі зарэгістравалі 47 парушэнняў, звязаных з выбарчым працэсам. У асноўным названыя факты звязаныя з незаконнай агітацыяй – 14 выпадкаў, подкупам выбарнікаў – пяць, фальсіфікацыяй выбарчых дакументаў – чатыры факты. Звесткі пра сем інцыдэнтаў былі ўнесеныя ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў.
"Настойваю на хуткім і аператыўным рэагаванні на заявы і паведамленні, звязаныя з выбарчым працэсам. Кіраўнікі павінны ўзяць на асабісты кантроль разгляд гэтых заяваў і паведамленняў. Ваша задача – забяспечыць законнасць гэтых выбараў", – заявіў Фацэвіч.
Выбары праходзяць у 23 рэгіёнах Украіны.