25 снежня 2025, Чацвер, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус з дзвюма ружамі на Плошчы: Прынёс ускласці іх Лукашэнку

7
Беларус з дзвюма ружамі на Плошчы: Прынёс ускласці іх Лукашэнку
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Ці зразумеў намёк дыктатар?

У Менску 21 снежня прайшла новая акцыя за незалежнасць Беларусі. Людзі пратэставалі супраць «інтэграцыі» з Расеяй і дыктатуры Лукашэнкі.

Гэтая акцыя стала чацвёртай за апошнія два тыдні.

Мужчына, які прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу з дзвюма ружамі, апавёў, чаму ён гэта зрабіў: «Лукашэнка, гэта вам. Я прынёс гэта ўскласці вам і “інтэграцыі”. Хапіла толькі на 2 – таму што такія заробкі. Дзякуй, што бензін даражэйшы ў нас, чым у Амерыцы, дзякуй, што хуткая ездзіць на “батонах” дапатопных, што дзеці ходзяць у старызне і абносках і грошай ні на што не хапае. Кажуць, што беларус цярплівы: адсячы яму галаву, ён яшчэ 2 разы пацерпіць. Але ведаеце, нават у такога беларуса скончылася цярпенне. Мы ўжо не хочам вас, Аляксандр, трываць. Гэтыя 2 ружы хачу ўскласці для вас. Я больш выйшаў супраць улады Лукашэнкі, чым супраць нават інтэграцыі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках