У Іраку прадаўжаюцца масавыя пратэсты
- 22.12.2019, 16:53
- 5,234
У нядзелю заканчваецца тэрмін для прызначэння новага прэм'ер-міністра Ірака.
На поўдні Ірака ў нядзелю, 22 снежня, тысячы дэманстрантаў заблакавалі дарогі і грамадскія будынкі, патрабуючы змены ўлады. Пратэстоўцы мяркуюць цяперашні рэжым карумпаваным і неэфектыўным, паказвае AFP. У нядзелю заканчваецца тэрмін для прызначэння новага прэм'ер-міністра замест Адэля Абдэля Махдзі, які сышоў у адстаўку ў лістападзе, але прадаўжае выконваць абавязкі кіраўніка ўрада. Дату зацвярджэння новага прэм'ера ўжо двойчы пераносіў прэзідэнт Бархім Салех, паведамляе DW.
Эксперты мяркуюць, што Іран, які ўплывае на іракскую палітыку, настойвае на прызначэнні Кусея ас-Сухайля, які займаў пасаду міністра адукацыі. Аднак пратэстоўцы катэгарычна адпрэчваюць ягоную кандыдатуру, як і любога іншага прадстаўніка палітычнага істэблішмэнту, які ўзнік у краіне пасля скідання Садама Хусэйна ў 2003 годзе.
Антыўрадавыя дэманстрацыі ў Іраку доўжацца з пачатку кастрычніка. У выніку акцый пратэсту загінула блізу 460 чалавек, 25 тысячаў былі параненыя. Акрамя таго, цяперашнія маніфестацыі з'яўляюцца найбуйнейшымі з таго ж 2003 года.