25 снежня 2025, Чацвер, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі спыняць два рэактары на АЭС

4
У Японіі спыняць два рэактары на АЭС

Энэргаблокі спыняць працу летам наступнага года.

Японская энэргетычная кампанія Kansai Electric Power спыніць працу трэцяга і чацвёртага рэактараў АЭС Такахама ў заходняй прэфектуры Фукуа праз неадпаведнасць новым нормам антытэрарыстычнай бяспекі. Пра гэта напярэдадні паведаміла газета The Mainichi, піша korrespondent.net.

Паводле яе звестак, энэргаблокі спыняць працу летам наступнага года, паколькі наяўныя на гэты момант сертыфікаты мінаюць у іх у жніўні і кастрычніку. Да гэтага часу кампанія не паспее абнавіць інфраструктуру і здзейсніць шэраг іншых дзеянняў, неабходных для атрымання новых дакументаў ад Камітэта кантролю за ядзернай энэргетыкай Японіі.

Адзначаецца, што адной з прычынаў будучага прыпынення рэактараў стаў сёлетні карупцыйны скандал у Kansai Electric Power. Як паказала папярэдняе расследаванне, кіраўніцтва кампаніі атрымала суму 320 млн енаў (блізу $ 3 млн) ад неназванай будаўнічай кампаніі, якая хацела атрымаць кантракт на працы на тэрыторыі АЭС у горадзе Такахама.

Гэты ж скандал, хутчэй за ўсё, прывядзе і да адтэрміноўкі вызначанага на 2021 год перазапуску першага і другога рэактараў станцыі Такахама, адзначае газета.

Як вядома, да аварыі на АЭС Фукусіма-1 на атамную энэргетыку ў энэргабалансе Японіі прыпадала блізу 30%. У выніку часовай вымушанай адмовы ад яе краіне давялося ўскласці асноўную нагрузку энэргазабеспячэння на цеплавыя станцыі. Цяпер у Японіі працуюць восем рэактараў на пяці станцыях, а ўрад спадзяецца ў найбліжэйшай будучыні прадоўжыць палітыку частковага перазапуску АЭС.

Раней паведамлялася, што ў Швэйцарыі адну з пяці АЭС спынілі, каб паступова адмовіцца ад атамнай энэргіі, як было пастаноўлена на рэферэндуме ў 2017 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках