25 снежня 2025, Чацвер, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дальнабойнік-беларус разбіўся на фуры ў Нямеччыне

11
Дальнабойнік-беларус разбіўся на фуры ў Нямеччыне
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У кабіне знаходзіліся два беларусы.

Учора ўдзень у нямецкім горадзе Мэле здарылася аварыя, у якой адзін беларус загінуў, а другі моцна пацярпеў. Пра здарэнне паведамляе нямецкая паліцыя на сваім сайце, піша onliner.by.

Грузавік перавозіў свініну і накіроўваўся з раёна Рымсло ў Хоель (Швэйцарыя). У кабіне знаходзіліся два беларусы: за рулём быў 35-гадовы мужчына, а пасажыру было 39 гадоў. Прыкладна ў 13:50 пры левым павароце машына з'ехала ў правы кювет, перакулілася і ўрэзалася ў дрэва.

Кіроўца загінуў адразу, а пасажыра выкінула з кабіны. Мужчыну ў цяжкім стане даставілі ў лякарню выратавальным шрубалётам. Дарогу, на якой здарылася аварыя, цалкам перакрылі да ночы, пакуль службы не закончылі працу на месцы інцыдэнту.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках