25 снежня 2025, Чацвер, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Зайцаў: Берасцейскае «Дынама» будзем прадаваць

8
Алесь Зайцаў: Берасцейскае «Дынама» будзем прадаваць
ФОТА: TUT.BY

Кіраўнік берасцейскага «Дынама» заявіў, што будзе займацца «Рухам».

Кіраўнік берасцейскага "Дынама" Аляксандр Зайцаў паведаміў, што збіраецца прадаць клуб. Пра гэта ён апавёў сайту media-polesye.by, які пацікавіўся ў бізнэсмэна, ці не мае ён дачынення да фінансавання пінскай "Хвалі", перад якой стаіць задача выхаду ў найвышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі.

– Да "Хвалі" ніякага дачынення не маю, – адзначыў Зайцаў. – "Дынама" Берасце будзем прадаваць, асноўны праект – ФК "Рух".

Зайцаў таксама падзякаваў media-polesye.by за падтрымку ідэі стварэння Прафесійнай футбольнай лігі:

– Гэта сапраўды вельмі неабходны крок, і без яго наш футбол грошай не заробіць. Датычна Пінскай "Хвалі" ў мяне ніякіх планаў няма, яны былі даўным-даўно, яшчэ да таго, як мы пачалі праект "Рух" у Берасці.

Мы думалі Пінск ці Баранавічы ўзяць фарм-клубам берасцейскага "Дынама", – растлумачыў суразмоўца. – Але потым ад гэтай ідэі адмовіліся з той прычыны, што ў Пінску свая зацікаўленая публіка, у Баранавічах – свая, і ў гэтую мясцовую кухню нам унікаць стала не цікава. Таму быў абраны ФК "Рух" у Берасці – і яго пачалі развіваць. У Чэмпіянаце краіны ў футболе-2019 клуб заваяваў квіток у найвышэйшую лігу.

Гэты клуб я бачу як базавы праект, – прадоўжыў Аляксандр Зайцаў. – То-бок "Дынама" Берасце я буду старацца прадаць, а развіваць футбольны клуб "Рух".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках