25 снежня 2025, Чацвер, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы далей расце заробак

6
У Польшчы далей расце заробак

Сярэдні заробак у краіне-суседцы Беларусі складае 1245 еўраў.

У лістападзе сярэдні заробак на прадпрыемствах у Польшчы склаў без выліку падаткаў 5229 злотых (блізу 1245 еўраў), што на 5,3% больш, чым у лістападзе мінулага года. Пра гэта паведамляе «Радыё Польшча».

Апублікаваныя звесткі тычацца кампаній, у якіх працаўладкаваны больш за 9 чалавек.

Агулам, у Польшчы ў такіх кампаніях у лістападзе працавалі блізу 6,4 млн чалавек, што на 2,6% больш, чым у лістападзе 2018 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках