25 снежня 2025, Чацвер, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейская авіякампанія ўвяла праязныя на свае рэйсы

2
Еўрапейская авіякампанія ўвяла праязныя на свае рэйсы

Спіс кірункаў уключае блізу 60 гарадоў Еўропы.

Кампанія Austrian Airlines запусціла продаж авіяцыйных праязных білетаў на рэйсы па Еўропе. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на партал Avianews.

Адзначаецца, што білет дазволіць здзяйсняць 10 пералётаў на працягу года фіксаваным коштам. Спіс кірункаў уключае блізу 60 гарадоў Еўропы.

У продаж паступяць два тыпы праязных - City Pass за 449 еўраў, які дазволіць падарожнічаць з Вены ў адзін з выбраных кліентам гарадоў, а таксама Europe Pass за 799 еўраў, з доступам да пералётаў ва ўсе гарады са спісу.

Абодва тарыфы ўключаюць у сябе пералёты паводле тарыфу Economy Light толькі з ручным багажом, адзначае выданне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках