13 студзеня 2026, aўторак, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Менску пасажыр хацеў набыць квіток у кіроўцы, а ў адказ атрымаў дулю

50
Відэафакт: У Менску пасажыр хацеў набыць квіток у кіроўцы, а ў адказ атрымаў дулю
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Інцыдэнт адбыўся ў аўтобусе № 73.

Пасажыр сталічнага аўтобуса № 73 хацеў набыць квіток у кіроўцы, а замест гэтага ўбачыў «канструкцыю з трох пальцаў». Відэа інцыдэнту хлопец размесціў у інтэрнэце, паведамляе tut.by.

Аўтар роліка на YouTube апавёў, што 30 лістапада, блізу 20-й, ехаў на аўтобусе 73-га сталічнага маршруту. На прыпынку ён звярнуўся да кіроўцы па квіток з дзесяцірублёвай купюрай – менш у яго не было.

«На што кіроўца адказаў, што рэшты няма, і прапанаваў ехаць "па факту". Я спытаў, што гэта значыць, на што атрымаў адказ: Ё... Трэба было ў школе вучыцца, каб не задаваць тупыя пытанні». Я прамаўчаў, але сфатаграфаваў картку кіроўцы. Калі кіроўца ўбачыў, што я фатаграфую ягоную картку, ён проста выбухнуў – стаў крычаць і паказаў канструкцыю з трох пальцаў. Потым выскачыў з кабіны і, гледзячы на пасажыраў, шукаючы падтрымкі, прадоўжыў гарлаць, што я яго правакую, што пагражаю бяспецы руху і цяпер ён выкліча міліцыю», – напісаў пасажыр.

Аўтар відэа паведаміў, што яго ў гэтай сітуацыі асабліва ўразіла рэакцыя некаторых пасажыраў, якія казалі, што ён не мае рацыю і не павінен здымаць.

У ГП «Менсктранс» паведамілі, што даручылі аўтапарку разбірацца ў сітуацыі, але дадалі, «што кіроўца ў любым выпадку не павінен быў сябе так паводзіць».

У аўтобусным парку № 6, якому належыць аўтобусны маршрут № 73, растлумачылі, што на высвятленне абставінаў канфлікту адводзіцца 10 дзён, «але як бы там ні было, кіроўца будзе пакараны».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках