3 траўня 2024, Пятніца, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле дзейны палкоўнік войска перайшоў на бок Хуана Гуайдо

7
У Венесуэле дзейны палкоўнік войска перайшоў на бок Хуана Гуайдо
ХУАН ГУАЙДО
ФОТА: EPA

Палкоўнік наземных войскаў прызнаў лідэра апазіцыі часовым прэзідэнтам.

Палкоўнік наземных войскаў Венесуэлы Рубен Альберта Пас Хіменэс прызнаў кіраўніка апазіцыі Хуана Гуайдо часовым прэзідэнтам. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на мясцовае выданне Nuevo Herald і відэазапіс Хіменса, апублікаваны на YouTube.

Хіменэс паведаміў, што ў студзені ўдзельнічаў у дэманстрацыях супраць Мадуры. Ён заклікаў сваіх калег прапусціць у краіну гуманітарную дапамогу з ЗША і не баяцца заяўляць пра сваю падтрымку Гуайдо. Выданне дадае, што на бок Гуайдо таксама перайшоў менш высокапастаўлены службовец.

Пакуль на бок Гуайдо, які абвясціў сябе прэзідэнтам Венесуэлы замест Мадуры, перайшлі толькі некалькі высокапастаўленых вайскоўцаў, уключаючы вайсковага аташэ Венесуэлы ў ЗША Хасэ Луіса Сільву і генерала Вайскова-паветраных сіл Венесуэлы Франсіска Янеса Радрыгеса.

Пры гэтым ЗША паабяцалі зняць санкцыі з вайскоўцаў, якія прызналі Гуайдо і, паводле звестак Reuters, падтрымлiваюць наўпроставыя кантакты з вайскоўцамі Венесуэлы, заклікаючы іх адмовіцца ад падтрымкі Мадуры.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках