2 траўня 2024, Чацвер, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшла акцыя «Свабоду палітвязням!»

5
У Менску прайшла акцыя «Свабоду палітвязням!»
ФОТА: TUT.BY

Дзясятак актывістаў выказалі падтрымку палітвязням, сайту Charter97.org і лідарам прафзвязу РЭП.

На Кастрычніцкай плошчы прайшла акцыя салідарнасці «Свабоду палітвязням!». Удзел у ёй узялі блізу 10 актывістаў. Адзін з яе арганізатараў - Павел Севярынец - быў затрыманы да пачатку мерапрыемства. Пра гэта паведаміла bchd.info жонка палітыка Вольга.

Як паведаміў у Facebook Вячаслаў Касінераў, таксама былі затрыманыя актывісты Зміцер Паліенка і Анастасія Гусева.

Актывісты ўсталі ўздоўж праспекта з расцяжкай «Свабоду палітвязням!», партрэтамі лідараў прафзвязу РЭП - Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча, актывістаў Міхаіла Жамчужнага, Святаслава Барановіча.

ФОТА: ВОЛЬГА ШУКАЙЛА, TUT.BY

Рэжысёрка і актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Вольга Нікалайчык пералічыла імёны ўсіх беларускіх палітвязняў. Пасля кожнага з іх прысутныя гучна скандавалі «Свабоду!»

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі заявіў, што ўдзельнікі акцыі таксама выказваюць сваю падтрымку незалежным СМІ, паведамляе карэспандэнт Charter97.org.

ФОТА: ВОЛЬГА ШУКАЙЛА, TUT.BY

- Мы выйшлі на гэтую плошчу ў знак салідарнасці не толькі з палітвязнямі, але і з незалежнымі журналістамі, якія змагаюцца за свабоду распаўсюду інфармацыі. Мы выказваем сваю падтрымку «Хартыі'97» і журналістам «Белсата», і tut.by, якія цяпер трапляюць пад рэпрэсіі», - заявіў Максім Вінярскі.

ФОТА: ВОЛЬГА ШУКАЙЛА, TUT.BY

Анархіст Мікалай Дзядок стаяў на акцыі з партрэтам Святаслава Барановіча.

- Для мяне палітвязень - кожны чалавек, які сядзіць за свае палітычныя перакананні, нават калі я іх і не падтрымліваю. Святаслаў Барановіч, безумоўна, палітвязень. Ён трапіў за краты не за тое, што нешта скраў, а за тое, што абараняў ад бандытаў у цывільным (актывіст мае на ўвазе міліцыянтаў у цывільным. - Заўвага.) маіх паплечнікаў-анархістаў. Таму я выйшаў і падтрымаў яго, - цытуе актывіста tut.by.

Акцыя скончылася а 18:20.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках