12 траўня 2026, aўторак, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Алжыры перанеслі выбары прэзідэнта пасля масавых пратэстаў

3
У Алжыры перанеслі выбары прэзідэнта пасля масавых пратэстаў
ФОТА: KERA NEWS

Пратэсты ў Алжыры прынеслі вынік.

У Алжыры прэзідэнцкія выбары, якія павінны былі адбыцца 18 красавіка 2019 года, перанеслі ў адказ на масавыя пратэсты. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер, міністр замежных спраў Рамтан Ламамра, паведамляе rbc.ua са спасылкай на TSA.

Як паведамляецца, прэзідэнт Абдэльазіза Бутэфліка перанёс выбары ў адказ на настойлівае патрабаванне народа.

«Прысутнасць апазіцыі ў будучым урадзе пажаданая. Калі самі прадстаўнікі апазіцыі і грамадскасці хочуць быць ва ўрадзе, то калі ласка. Апазіцыя радасна запрашаецца ўвайсці ва ўрад, нам няма чаго хаваць», - адзначыў Ламамра.

З ягоных слоў, гаворка ідзе пра планы «істотнага абнаўлення палітычнай сістэмы Алжыра, у якой з'явяцца новыя асобы, у тым ліку жанчыны і моладзь».

Раней Charter97.org пісаў, што пасля масавых пратэстаў у Алжыры Абдэль Азіз Бутэфліка адмовіўся балатавацца на пяты тэрмін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках