2 траўня 2024, Чацвер, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першая і другая ракеткі Беларусі пазмагаліся на турніры ў ЗША

Першая і другая ракеткі Беларусі пазмагаліся на турніры ў ЗША
ІЛЛЯ ІВАШКА
ФОТА: TENNIS.BY

Ілля Івашка пазмагаецца з Ягорам Герасімавым.

Два беларускія тэнісісты сышліся на турніры катэгорыі ATP Challenger Arizona tennis classic у амерыканскім Фініксе з прызавым фондам 162 480 даляраў, паведамляе tut.by.

У 2-м коле адзіночнага разраду першая ракетка Беларусі Ілля Івашка (№ 96 ATP) у трох сэтах узяў верх над другой, Ягорам Герасімавым (№138 ATP) - 6:4, 4:6, 6:2. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 59 хвілін.

Івашка - Герасімаў - 6:4, 4:6, 6:2.

Эйсы: 3-4.

Двайныя памылкі: 0-3.

Траплянне першай падачы: 75% -60%.

Выйгрыш першай падачы: 64% (40 з 61) - 71% (37 з 52).

Выйгрыш другой падачы: 75% (15из 20) - 41% (14 з 34).

Рэалізацыя брэйк-пойнтаў: 100% (4 з 4) - 67% (2 з 3).

Усе здабытыя балы: 54% (90 з 167) - 46% (77 з 167).

У 1/8 фіналу Ілля Івашка, які мае на спаборніцтвах 16-ы нумар пасеву, сустрэнецца з першай ракеткай Казахстана Максімам Кукушкіным (№ 43 ATP), які пасеяны пад 4-м нумарам.

Ягор Герасімаў у 1-м коле падолеў прадстаўніка Аўстраліі Аляксея Папырына (№131 ATP) - 6:1, 3:0 (адмова Папырына), Ілля Івашка стартаваў адразу з 2-га раўнду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках