2 траўня 2024, Чацвер, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Клімавіцкім раёне міліцыя пабіла чалавека з інваліднасцю

У Клімавіцкім раёне міліцыя пабіла чалавека з інваліднасцю

Наталля Трахімік упэўненая, што сілавікі здзекаваліся з ейнага братам.

Жыхарка Магілёўскай вобласці Наталля Трахімік паведамляе, што ейнага брата Сяргея катавалі супрацоўнікі міліцыі. Пры гэтым у мужчыны ёсць інваліднасць, ён стаіць на ўліку ў псіхіятрычным шпіталі пасля таго, як разбіўся на матацыкле, піша магілёўская «Вясна».

8 сакавіка сілавікі затрымалі Сяргея, які жыве разам з маці ў в. Асмолавічы Клімавіцкага раёна, паводле падазрэння ва ўчыненні падпалу дома. Яго забралі ў міліцыю, дзе пратрымалі цэлы дзень.

Раніцай мужчыну агледзеў мясцовы лекар, а ўвечары Сяргея павезлі на агляд у Магілёўскую псіхіятрычную лякарню. У выніку лекар 11-га аддзялення зафіксаваў на яго целе ўдары - на ягадзіцах і твары.

Паводле Натальлі Трахімік, ейнага брата збілі ў прамежку між тым, як яго раніцай агледзеў лекар і вячэрняй паездкай у псіхіятрычную лячэбніцу. У гэты час ён акурат знаходзіўся ў пастарунку міліцыі, таму жанчына ўпэўненая, што вінаватыя сілавікі.

Яна ўжо накіравала скаргу ў пракуратуру і ўправу ўласнай бяспекі УУС Магаблвыканкаму.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках