2 траўня 2024, Чацвер, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Чапутовіч: Польшча паслядоўна супрацьстаіць «Паўночнаму струменю-2»

Яцэк Чапутовіч: Польшча паслядоўна супрацьстаіць «Паўночнаму струменю-2»
ЯЦЭК ЧАПУТОВІЧ

Адна з мэтаў замежнай палітыкі краіны - гарантаванне энэргетычнай бяспекі.

Польшча паслядоўна выступае супраць рэалізацыі газаправода «Паўночны струмень-2», бо імкнецца засцерагчы сябе ад залежнасці ад расейскага газу.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч падчас выступу ў Сейме ў чацвер аб галоўных задачах польскай замежнай палітыкі ў 2019 годзе, паведамляе Onet.pl.

Са слоў Чапутовіча, адной з мэтаў замежнай палітыкі Польшчы з'яўляецца гарантаванне энэргетычнай бяспекі, што можа адбыцца толькі праз незалежнасць ад паставак расейскага газу.

«Мы паслядоўна выступаем супраць рэалізацыі праекту «Паўночны струмень-2» і падтрымліваем крытычную пазіцыю Еўрапейскай камісіі ў гэтай сферы», - сказаў польскі міністр замежных спраў.

Ён падкрэсліў, што мэтай перагляду так званай еўрапейскай газавай дырэктывы з'яўляецца тое, каб пад заканадаўства ЕЗ падпадалі газаправоды трэціх краін.

«У 2018 годзе мы стварылі кааліцыю з некалькіх дзяржаў, у выніку чаго быў узгоднены тэкст перагляду дырэктывы, якая ўскладніць для «Газпрома» выкарыстанне свайго прывілеяванага становішча на еўрапейскім рынку. Гэты факт не мяняе нашу негатыўную ацэнку «Паўночнага струменю-2», - сказаў Чапутовіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках