4 чэрвеня 2024, aўторак, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перакідваюць стратэгічную авіяцыю ў Еўропу

3
ЗША перакідваюць стратэгічную авіяцыю ў Еўропу
СТРАТЭГІЧНЫЯ БАМБАВІКІ B-52H STRATOFORTRESS

На базу Фэрфард у Вялікай Брытаніі дастаўлены чарговы стратэгічны бамбавік B-52H Stratofortress.

Пра гэта, спасылаючыся на звесткі авіядыспетчарскіх службаў, паведамляе Украинская правда.

Напярэдадні на авіябазе Фэрфард ужо прызямліліся тры такія бамбавікі. Паводле наяўных звестак, у найбліжэйшыя дні іх колькасць там можа быць даведзеная да шасці-васьмі адзінак.

Такога масаванага перакідання стратэгічных бамбавікоў ВПС ЗША ў Фэрфард не назіралася з 2003 года, калі там было размешчана да 20 самалётаў B-52H для ўдзелу ў амерыканскай ваеннай аперацыі супраць Ірака.

Пасля трансатлантычнага пералёту бамбавік прайшоў над Англіяй, а потым накіраваўся праз паветраную прастору Нямеччыны на Балтыку, дзе лёг на прамы курс да Калінінградскай вобласці РФ.

Самалёт знаходзіўся ў зоне дзеяння расейскай СПА ўсяго некалькі хвілінаў, наблізіўшыся да марской мяжы РФ на адлегласць блізу 120 км. Пасля чаго ён сышоў на авіябазу ў Вялікай Брытаніі.

Пры гэтым амерыканскі бамбавік ажыццяўляў палёт на вышыні 8200 метраў з уключаным транспондэрам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках