2 траўня 2024, Чацвер, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура застаўся без усіх сваіх міністраў

5
Мадура застаўся без усіх сваіх міністраў
ФОТА: REUTERS

Перастаноўкі ў кабінеце міністраў дыктатар рэалізуе ў сітуацыі глыбокага палітычнага крызісу.

Узурпатар Нікалас Мадура запатрабаваў ад сваіх міністраў сысці ў адстаўку. Пра гэта ў нядзелю, 17 сакавіка, у сацыяльнай сетцы Twitter напісала так званая «віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы» Дэлсі Радрыгес. Гаворка ідзе аб поўнай «рэструктурызацыі» кабінета міністраў для «абароны радзімы Балівара і Чавэса», напісала Радрыгес. Сам Мадура пакуль не выступіў з афіцыйнай каментаром, паведамляе dw.com.

Перастаноўкі ў кабінеце міністраў Мадура рэалізуе ў сітуацыі глыбокага палітычнага крызісу і фактычнага двоеўладдзя ў краіне. Большасць краін Еўразвязу, а таксама ЗША, Канада, Аўстралія, частка краін Лацінскай Амерыкі і Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў прызналі прэзідэнтам Венесуэлы Хуана Гуaйдо. У суботу ён адправіўся ў паездку па краіне для мабілізацыі прыхільнікаў для ўдзелу ў маршы, які павінен пакласці канец кіраванню Мадуры.

Выступаючы перад прыхільнікамі ў горадзе Валенсія за 125 кіламетраў ад сталіцы, Гуайдо абвясціў пра пачатак "новага этапу" барацьбы, які закончыцца маршам на прэзідэнцкі палац Мірафлорэс у Каракасе. "Мы пойдзем на Мірафлорэс і запатрабуем аддаць нам тое, што належыць народу", - заявіў Гуайдо.

22 студзеня ў краіне пачаліся масавыя акцыі пратэсту - адразу пасля ўступлення Нікаласа Мадуры на пасаду кіраўніка дзяржавы на другі тэрмін. На наступны дзень старшыня венесуэльскага парламента Хуан Гуайдо абвясціў сябе часовым выконаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках