3 траўня 2024, Пятніца, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што Захад думае пра кандыдата ў прэзідэнты Украіны Зяленскага

36
Што Захад думае пра кандыдата ў прэзідэнты Украіны Зяленскага
Уладзімір Зяленскі

У выпадку гіпатэтычнай перамогі, ніхто не ведае, што ён будзе рабіць далей.

Заходнія дыпламаты кажуць, што кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі "страшна" непадрыхтаваны да таго, каб стаць на чале дзяржавы.

Пра гэта ў артыкуле пад назвай "Трагікамедыя" піша The Economist, (пераклад censor.net.ua).

Заходніх дыпламатаў палохае яго непадрыхтаванасць. Многія асцерагаюцца, што Уладзімір Пуцін праглыне Зяленскага быццам шакаладную цукерку "Рашэн", гаворыцца ў артыкуле.

Выданне адзначае, што ў выпадку гіпатэтычнай перамогі, ніхто не ведае, што Зяленскі будзе рабіць далей. У самога новаспечанага палітыка на гэты конт пакуль толькі агульныя фразы аб захаванні празаходняга курса, паляпшэнні інвестыцыйнага клімату і спыненні вайны на ўсходзе краіны.

Разам з тым называецца і прычына папулярнасці кандыдата Зяленскага сярод украінцаў. Спасылаючыся на ўкраінскага палітолага Уладзіміра Фясенку, выданне адзначае, што людзі, незадаволеныя пострэвалюцыйным кіраўніцтвам краіны, хочуць "паказаць уладам сярэдні палец", і на ролю такога пальца пасуе комік.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках