3 траўня 2024, Пятніца, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Масквы выйшлі на пікеты супраць анэксіі Крыма

6
Жыхары Масквы выйшлі на пікеты супраць анэксіі Крыма

Акцыі прайшлі на гадавіну акупацыі паўвыспы.

Жыхары Масквы выйшлі на адзіночныя пікеты супраць расейскай анэксіі Крыма, паведаміў Крым.Реалии грамадзянскі актывіст з Расеі Канстанцін Котаў.

Паводле ягоных слоў, пікеты прайшлі ў цэнтры Масквы. Іх удзельнікі трымалі ў руках плакаты «Крым.Итоги» (з пазначэннем палітвязняў Крамля), «Спіс Алега Сянцова», «Крым вам замест пенсій».

Сам Котаў, як паведамлялася раней, выйшаў на Манежную плошчу да помніка маршалу Жукаву з плакатам «Крым - гэта Украіна» (на ўкраінскай мове).

Ён паведаміў, што да яго неаднаразова падыходзілі супрацоўнікі расейскай паліцыі, але абышлося без затрымання. Сілавікі толькі праверылі дакументы актывіста. Ён удакладніў, што супрацоўнікі Цэнтра супрацьдзеяння экстрэмізму «вялі здымку».

Котаў распавёў, што да яго падыходзілі агрэсіўныя мінакі, якія казалі, што «Крым - гэта Расея, заўсёды быў расейскім, толькі Хрушчоў яго аддаў».

Мінакі прасілі актывіста «не псаваць ім свята».

«Адна жанчына, якая сказала, што сама з Крыма, усё спрабавала вырваць у мяне плакат і абуралася, як гэта нам дазваляюць тут стаяць. Абяцала адправіць фота ў ФСБ», - распавёў Котаў.

На тэрыторыі Крыму і Севастопаля 16 сакавіка 2014 года прайшоў непрызнаны светам «рэферэндум» аб статусе паўвыспы, у выніку якога Расея ўключыла Крым у свой склад. Ні Украіна, ні Еўрапейскі Звяз, ні ЗША не прызналі вынікі галасавання на «рэферэндуме». Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 18 сакавіка абвясціў пра «далучэнне» Крыму да Расеі.

Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыма незаконнымі і асудзілі дзеянні Расеі. Краіны Захаду ўвялі эканамічныя санкцыі. Расея адмаўляе анэксію паўвыспы і называе гэта «аднаўленнем гістарычнай справядлівасці». Вярхоўная Рада Украіны афіцыйна абвясціла датай пачатку часовай акупацыі Крыма і Севастопаля Расеі 20 лютага 2014 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках