У Балгарыі падчас пратэстаў паліцыя апырскала сябе слёзацечным газам
1- 18.03.2019, 11:50
- 10,170
Дэманстранты перад будынкам парламента ў Сафіі патрабавалі барацьбы з карупцыяй.
Балгарскія паліцыянты спрабавалі разагнаць пратэстоўцаў слёзацечным газам, але замест гэтага патрапілі ў сваіх калег.
Інцыдэнт адбыўся падчас акцыі пратэсту ў Сафіі ў нядзелю, паведамляе «Еўрапейская праўда».
У Сафіі два дні праходзілі антыўрадавыя пратэсты, у якіх узялі ўдзел некалькі сотняў чалавек. Пратэстоўцы спрабавалі зламаць агароджу і прарвацца ў парламент, што і выклікала выкарыстанне газу з боку паліцыі.
Аднак, праваахоўнікі, відавочна, не ўлічылі кірунак ветру, і газ трапіў у вочы іхні калегам. На відэа бачна, як паліцыянты пасля гэтага прамываюць вочы вадой.
Bulgarian police used pepper spray against protesters in front of parliament, but didn't take the wind direction into account pic.twitter.com/B8b7uQyIEG
— Jasper Neve (@JasperNeve) 17 марта 2019 г.
Дэманстранты перад будынкам парламента патрабавалі барацьбы з карупцыяй ва ўладзе і змены кіроўнай структуры ў Балгарыі.