3 траўня 2024, Пятніца, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Беларусь правядуць маштабны вайсковы трэнінг

17
Расея і Беларусь правядуць маштабны вайсковы трэнінг
Ілюстрацыйнае ФОТА BYMEDIA

Беларускія і расейскія вайскоўцы рыхтуюцца да супольных вучэнняў «саюзнай дзяржавы».

У Міністэрстве абароны Беларусі заявілі, што з «мэтай гарантавання вайсковай бяспекі Саюзнай дзяржавы» з 18 да 22 сакавіка праводзіцца супольны штабны трэнінг Аб'яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі беларускіх і расейскіх войскаў.

Пра гэта гаворыцца на сайце ўстановы.

Адзначаецца, што да трэнінгу прыцягваюцца афіцэры Узброеных Сіл Беларусі і РФ, а таксама аператыўныя групы камандавання ВПС і войскаў СПА, сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, управы аператыўных камандаванняў, штабоў зон тэрытарыяльнай абароны, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь.

«Мэта трэнінгу - падвысіць зладжанасць органаў вайсковага кіравання і аператыўную сумяшчальнасць асабовага складу Аб'яднанага камандавання падчас планавання выкарыстання РГВ (С) супольна з іншымі войскамі фармаваннямі Рэспублікі Беларусь», - заявілі ў беларускім Мінабароны.

Паведамляецца, што трэнінг з'яўляецца пачатковым этапам падрыхтоўкі да супольнага аператыўнага вучэння Узброеных Сіл Беларусі і Расеі «Шчыт Саюза-2019», тэмай якога будзе «Падрыхтоўка і выкарыстанне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння вайсковай бяспекі «Саюзнай дзяржавы» , якое пройдзе ў верасні на тэрыторыі РФ.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках