3 траўня 2024, Пятніца, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магерыні: ЕЗ ніколі не прызнаваў і не прызнае анэксію Крыма

1
Магерыні: ЕЗ ніколі не прызнаваў і не прызнае анэксію Крыма
ФЕДЭРЫКА МАГЕРЫНІ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Еўрапейскі Звяз выступае за непрызнанне незаконнай анэксіі.

Пра гэта заявіла высокая прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні ў пачатку пасяджэння Рады ЕЗ у Брусэлі, паведамляе «Европейская правда».

«Сёння 5-я гадавіна незаконнай анэксіі Крыма Расеяй. ЕЗ увесь час заяўляе, што мы не прызнавалі і не прызнаем гэтае парушэнне міжнароднага права», - сказала Магерыні.

«Мы цалкам салідарныя з Украінай, падтрымліваем яе суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць. Апошнія пяць гадоў прынеслі сістэматычныя парушэнні фундаментальных правоў і свабод крымскіх татараў, многія з якіх былі арыштаваныя ў парушэнне міжнароднага права», - дадала яна.

ЕЗ заклікае расследаваць усе выпадкі парушэння правоў чалавека і даць поўны доступ на паўвостраў прадстаўнікам міжнародных праваабарончых арганізацый.

«Рост мілітарызацыі Крыма і Севастопаля за гэты перыяд меў негатыўны ўплыў на палітыку бяспекі сітуацыі ў Чарнаморскім рэгіёне. Небяспечны рост напружання ў Керчанскай пратоцы быў яшчэ адным следствам анэксіі. ЕЗ чакае, што Расея неадкладна і без якіх-небудзь умоў адпусціць захопленых украінскіх маракоў і караблі», - сказала Магерыні.

Яна нагадала, што ЕЗ унёс у санкцыйны спіс восем чалавек, датычных да нападу на ўкраінскія караблі.

«Пастанова была абвешчаная паралельна з нашымі трансатлантычнымі партнёрамі. І гэта дэманструе наша адзінства і моцны адказ на незаконнае выкарыстанне сілы Расеяй. Сёння мы пацвярджаем наша аднадушнасць і захоўваем пытанне Крыма на парадку дня», - падкрэсліла Магерыні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках