Юбілейна-прапагандысцкае глупства
- 18.03.2019, 15:12
- 10,461
Для пачатку да Януковіча, ён жа ў вас пад бокам!
«Канкрэтныя фізічныя і юрыдычныя асобы могуць звяртацца ў Міжнародны трацейскі арбітраж», патрабуючы кампенсацыі шкоды ад дзеянняў Украіны ў Крыме за гады знаходжання паўвострава ў яе складзе.
Юбілейна-прапагандысцкае глупства Валодзіна паглыбляюць і пашыраюць. Праўда, разумеюць, што такія пазовы ні ад анэксаванага Крыма, ні ад РФ, якая парушыла міжнародныя дамовы, ніхто не прыме. Хочуць зайсці праз грамадзян, а для пачатку падлічыць шкоду ад дзеянняў Украіны, якая «пазбавіла Крым права на развіццё», піша Telegram-канал "СерпомПО".
Ну, так і звяртайцеся да тых, хто пазбавіў. Для пачатку да Януковіча, ён жа ў вас пад бокам! Хай падзеліцца сваімі залатымі батонамі.
А яшчэ чакайце цяпер рэальных пазоваў да Расеі, прычым не ад грамадзян і юрыдычных асоб, а ад дзяржаў, для пачатку Балтыі. Яна і шкоду ўжо даўно палічыла. Расейскія ўлады, памятаецца, смяяліся і казалі, што такія пазовы не маюць ні найменшай перспектывы. Ну, пачніце судзіцца за Крым і адразу ўбачыце перспектыву сустрэчных прэтэнзій.
Што ж тычыцца пазбаўлення права на развіццё - бойцеся ўласных грамадзян. Едзьце па краіне, паглядзіце на пабітыя дарогі, закрытыя заводы, аварыйнае жыллё, спусцелыя вёскі і апустошаных ад беспрасветнай шматгадовай галечы расейцаў. І чакайце пазову ад якога-небудзь Івана Іванавіча. Мае права.