2 траўня 2024, Чацвер, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства адукацыі ўстанавіла мінімальны парог балаў на ЦТ-2019

8
Міністэрства адукацыі ўстанавіла мінімальны парог балаў на ЦТ-2019
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА TUT.BY

Цэнтралізаванае тэставанне сёлета стартуе 11 чэрвеня.

Міністэрства адукацыі вызначыла, якія адзнакі будуць прыроўненыя да нездавальняючых паводле вынікаў цэнтралізаванага тэставання ў 2019 годзе. Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, піша tut.by.

У вучэбных прадметах беларуская мова або расейская мова нездавальняючымі будуць уважацца адзнакі ад 0 да 9 балаў (уключна), для спецыяльнасцяў філалагічнага профілю - ад 0 да 24.

У першым прадмеце профільнага іспыту - матэматыка, фізіка, хімія, біялогія - адзнакі ад 0 да 19 балаў (уключна). Па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), грамадазнаўству, геаграфіі, замежных мовах (ангельская, нямецкая, французская, гішпанская, кітайская) - адзнакі ад 0 да 24 балаў (уключна).

У другім прадмеце профільнага іспыту - матэматыка, фізіка, хімія, біялогія - адзнакі ад 0 да 9 балаў (уключна); гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (найноўшы час), геаграфія, замежныя мовы - адзнакі ад 0 да 14 балаў (уключна).

Пры ажыццяўленні набору ў ВНУ, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Мінабароны, МНС і Дзяржпамежкамітэта, на вайсковыя факультэты ВНУ і ў ВНУ ў групах спецыяльнасцяў «Вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства», «Жывёлагадоўля. Рыбаводства. Пчалаводства», «Сельскае будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый», «Меліярацыя і водная гаспадарка», «Аграінжынер» нездавальняючымі будуць адзнакі ад 0 да 6 балаў (уключна) па беларускай або расейскай мове, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўству, геаграфіі, замежных мовах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках