3 траўня 2024, Пятніца, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску перакрылі некалькі выхадаў са станцый метро

3
У Менску перакрылі некалькі выхадаў са станцый метро
ФОТА: ВОЛЬГА ШУКАЙЛА, TUT.BY

Выхады са станцый метро «Акадэмія навук», «Парк Чэлюскінцаў», «Аўтазаводская» і «Першамайская» рамантуюць.

У Менску поўнасцю або часткова закрываюцца выхады з метро на некалькіх станцыях. Прычына - рамонт. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Менскі метрапалітэн.

У Менску рамантуюць некалькі выхадаў са станцый метро «Акадэмія навук», «Парк Чэлюскінцаў», «Аўтазаводская» і «Першамайская». Ужо сёння, 18 сакавіка, там пачнуць абліцоўваць сцены, парапеты, прыступкі і самыя выхады з метро.

Закрыюць (цалкам або часткова) некалькі выхадаў.

На станцыі «Акадэмія навук» часткова закрыюць выхад № 4-1 (да Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і на вуліцу Сурганава). Калі? З 18 сакавіка да 19 красавіка.

На станцыі «Парк Чэлюскінцаў» цалкам закрыюць выхад №3-1 (да парку Чэлюскінцаў на праспект Незалежнасці ў бок цэнтра горада). Калі? З 18 сакавіка да 19 красавіка.

На станцыі «Аўтазаводская» цалкам закрыюць выхад №4-1 (на Партызанскі праспект да дома №104). Калі? З 18 да 29 сакавіка.

На станцыі метро «Першамайская» цалкам закрыюць выхад №1-1 (да ракі Свіслач). Калі? З 18 да 26 сакавіка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках