3 траўня 2024, Пятніца, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук спрабаваў у пракуратуры арыштаваць пракурора

16
Мянчук спрабаваў у пракуратуры арыштаваць пракурора
ІВАН ЦЫРУЛЬНІКАЎ

Мужчына прыйшоў у пракуратуру са скаргай, што яму не хочуць мяняць грамадзянства ў пашпарце.

Мянчук Іван Цырульнікаў у будынку менскай пракуратуры спрабаваў правесці «грамадзянскі арышт» пракурора. За гэта на яго, як піша nn.by, распачалі крымінальную справу.

Мужчына прыйшоў у пракуратуру са скаргай, што яму не хочуць мяняць грамадзянства ў пашпарце. Цырульнікаў прасіў, каб у беларускім пашпарце яму паставілі грамадзянства Савецкага Саюза. Ён уваходзіць у «суполку Белай Русі», чальцы якой адмаўляюць беларускае грамадзянства і лічаць сябе грамадзянамі СССР.

Паплечнік Цырульнікава Сяргей Созінаў быў сведкам яго затрымання. Мужчына кажа, што ў фае да іх выйшла жанчына, якая прадставілася пракурорам. Візіцёры нібыта папрасілі паказаць дакументы, яна адмовілася. Тады Цырульнікаў абвясціў, што правядзе яе «грамадзянскі арышт»: затрымае праз падазрэнне ў тым, што яна не пракурор. Са слоў Созінава, Цырульнікаў нават не датыкаўся да «затрыманай». У будынак была выкліканая міліцыя, якая затрымала Цырульнікава. Са слоў паплечнікаў, яго арыштавалі на 15 дзён.

У СІЗА яго сустрэў затрыманы анархіст Мікалай Дзядок, які аказаўся з ім у адной камеры. Цырульнікаў паведаміў Дзядку, быццам на яго распачалі крымінальную справу.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках