Волкер: ЗША не выключаюць новых паставак Украіне смяротнай зброі
1- 18.03.2019, 19:19
- 8,526
Пра гэта спецпрадстаўнік Дзярждэпу ЗША ў пытаннях Украіны заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Брусэлі.
«Украіна выказала зацікаўленасць у куплі большай колькасці сістэм (Javelin). Гэта магчыма... Нам таксама трэба разгледзець такія рэчы, як паветраная і берагавая абарона», - цытуе Волкера “Европейская правда”.
Са слоў дыпламата, гэта можа быць любая зброя, неабходнае для абароны ад далейшай агрэсіі.
У 2018 годзе ЗША паставілі ў распараджэнне УСУ ракетныя комплексы Javelin, у траўні прайшлі іх першыя выпрабаванні.
Паводле звестак The Washington Post, Дзярждэпартамэнт у канцы 2017 года ўхваліў камерцыйную ліцэнзію, якая дазваляе экспарт ва Украіну буйнакаліберных снайперскіх вінтовак Barrett M107A1, а таксама боепрыпасаў і запчастак да іх на суму $41,5 млн.
Першыя ж пастаўкі смяротнай зброі з ЗША для патрэб УСУ прайшлі ў 2016 годзе, калі тэхаская кампанія AirTronic USA атрымала ліцэнзію на продаж Украіне гранатамётаў PSRL - створанай у ЗША ўдасканаленай версіі савецкага РПГ-7.