1 траўня 2024, Серада, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка абмеркаваў з лідарамі ЕЗ новыя санкцыі супраць Расеі

3
Парашэнка абмеркаваў з лідарамі ЕЗ новыя санкцыі супраць Расеі
ФОТА: EPA/UPG

Прэзідэнт Украіны знаходзіцца з візітам у Брусэлі.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер і прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск абмяркоўваюць рэформы ва Украіне і новыя санкцыі супраць Расеі. Аб гэтым паведамляецца ў Twitter Парашэнкі і ў Twitter прэс-сакратаркі замежнапалітычнай службы ЕЗ Маі Касьянчыч, піша liga.net.

Парашэнка прыбыў у Брусэль учора ўвечары.

Са слоў спікера, на парадку дня сустрэчы - прагрэс рэалізацыі рэформаў ва Украіне.

"Ез працягвае падтрымліваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны", - адзначыла таксама Мая Касьянчыч.

Перад пачаткам сустрэчы Парашэнка паведаміў журналістам, што на перамовах абмяркуюць чэрвеньскі пакет санкцый, макрафінансавую дапамогу Украіне і правядзенне наступнага саміту Украіна-ЕЗ, паведамляе ЕП.

"Сёння мы чакаем, што будзе дасягнутая дамоўленасць аб даце нашага наступнага саміту, саміту Украіна-ЕЗ, і мы спадзяемся, што ён будзе напачатку лета", - адзначыў Парашэнка.

Раней паведамлялася, што Парашэнка ўвёў у дзеянне санкцыі Рады нацыянальнай бяспекі і абароны супраць датычных да расейскай агрэсіі супраць Украіны. З ініцыятывы Кабміна, СБУ і НБУ ў санкцыйных спіс трапілі 294 юрыдычных і 848 фізічных асоб.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках