1 траўня 2024, Серада, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сталіцы Казахстана пачаліся пратэсты супраць перайменавання ў Нурсултан

26
У сталіцы Казахстана пачаліся пратэсты супраць перайменавання ў Нурсултан
Фота: azattyq.org

Жыхары Астаны сабраліся на плошчы перад мэрыяй.

У сталіцы Казахстана Астане паліцыя затрымала блізу 20 чалавек, якія пратэставалі супраць перайменавання горада ў Нурсултан - у гонар першага прэзідэнта краіны Нурсултана Назарбаева.

Як паведамляе Reuters, дзясяткі чалавек сабраліся раніцай на плошчы перад мэрыяй Астаны, каб выказаць нязгоду з пастановай уладаў.

Спрэчка з адным з удзельнікаў мітынгу прывяла да бойкі, пасля чаго паліцыя затрымала практычна ўсіх пратэстоўцаў.

Пакуль фармальная працэдура перайменавання сталіцы не закончаная, некаторыя жыхары Астаны выступілі супраць, онлайн-петыцыю супраць перайменавання падпісалі больш за 30 тысяч чалавек.

Астана была Акмалінскам да 1961 года, пазней горад быў перайменаваны ў Цалінаград. Пасля атрымання незалежнасці ў 1991 годзе горад быў перайменаваны ў Акмалу.

Пасля таго, як Назарбаеў перанёс сталіцу з Алма-Аты, Акмалу перайменавалі ў Астану.

Напярэдадні новы прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прапанаваў перайменаваць Астану ў гонар былога кіраўніка дзяржавы Нурсултана Назарбаева, які абвясціў аб складанні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

У той жа дзень парламент Казахстана ўхваліў перайменаванне сталіцы з Астаны ў Нурсултан.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках