1 траўня 2024, Серада, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Албаніі праходзяць шматтысячныя пратэсты з патрабаваннем адстаўкі ўрада

У Албаніі праходзяць шматтысячныя пратэсты з патрабаваннем адстаўкі ўрада
АРХІЎНЫЯ ФОТА OLSI SHEHU/ANADOLU AGENCY/GETTY IMAGES

Апазіцыя таксама патрабуе датэрміновых выбараў.

Некалькі тысяч пратэстоўцаў сабраліся каля будынка парламента Албаніі, каб патрабаваць адстаўкі ўрада і датэрміновых выбараў.

Пра гэта паведамляе AP.

Сённяшні мітынг з'яўляецца часткай пратэстаў апазіцыі, якія прадаўжаюцца апошні месяц.

Правацэнтрысцкая апазіцыя, якую ўзначальвае Дэмакратычная партыя, адмовілася ад сваіх парламенцкіх мандатаў і праводзіць акцыі пратэсту, абвінавачваючы ўрад левага Сацыялістычнага саюза прэм'ер-міністра Эдзі Рамы ў карупцыі і сувязях з арганізаванай злачыннасцю. Апазіцыя таксама патрабуе датэрміновых выбараў.

На папярэдніх мітынгах прыхільнікі апазіцыі спрабавалі ўварвацца ў парламент ці ўрадавыя будынкі, выкарыстоўваючы дымавыя бомбы і набоі. Паліцыя адрэагавала слёзацечным газам.

У NATO не сумняваюцца ў супраціве РФ супраць пашырэння на Балканах

Сацыялісты сцвярджаюць, што дзеянні апазіцыі не спрыяюць прагрэсу Албаніі на шляху да сяброўства ў ЕЗ.

Пра пратэсты ў Албаніі чытайце таксама артыкул «Штурм парламента і блакада тэлецэнтра: пратэсты на Балканах увайшлі ў новую стадыю».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках