1 траўня 2024, Серада, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Чэхіі выклікала амбасадара РФ «на дыван»

6
МЗС Чэхіі выклікала амбасадара РФ «на дыван»

Скандал звязаны са здачай расейскім пасольствам у арэнду 200 кватэр у Празе.

Міністэрства замежных спраў Чэхіі 21 сакавіка выклікалі пасла Расеі Аляксандра Змяеўскага.

Пра гэта піша Denik.cz.

Дыпламат ідзе на дыван да намесніка кіраўніка міністэрства Марціна Смолкі, які адказвае за юрыдычныя і консульскія пытанні і ўжо трэці тыдзень займаецца падзеямі, звязанымі з арэндай расейцамі кватэр у Празе, гаворыцца ў паведамленні.

У пачатку месяца чэшскія СМІ паведамілі, што расейскае пасольства ў Празе атрымлівае прыбытак ад здачы ў арэнду амаль дзвюх сотняў кватэр у раёне Прагa 6, прызначаных для расейскіх дыпламатаў. Кватэры ў чатырох дамах належаць чэшскай дзяржаве і прадстаўленыя расейскай амбасадзе для дыпламатаў на нявызначаны перыяд яшчэ да падзення камунізму ў 1989 годзе, пацвердзілі ў МЗС Чэхіі.

Згодна з публікацыямі, гэта элітнае жыллё здаецца ў субарэнду без падпісання кантракту, да таго ж наймальнікі расплачваюцца гатоўкай з вельмі неадназначным прадстаўніком расейскага прадпрыемства «Дзяржзамежуласнасць» Аляксандрам Цярэнцьевым. Цярэнцьеў мае дыпламатычную недатыкальнасць.

«Міністэрства замежных спраў занепакоенае паводзінамі дыпламата Цярэнцьева і дзіўнай арэндай кватэр», - гаворыцца ў матэрыяле са спасылкай на дзве крыніцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках