1 траўня 2024, Серада, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падарожнік шукае памочніка за $52 тысячы на год

9
Падарожнік шукае памочніка за $52 тысячы на год
МЭЦЬЮ ЛЕПРЭ

Мільянер з Сіднэя адкрыў незвычайную вакансію.

Малады мільянер шукае сабе памочніка па працы і напарніка для падарожжаў. Адны з патрабаванняў да суіскальніка - быць вясёлым і мець замежны пашпарт.

Мільянер-падарожнік з Сіднэя шукае сабе памочніка на аклад ад 52 тысяч даляраў. Пра гэта паведамляе Daily Mail.

Аўстралійскі 26-гадовы мільянер Мэцью Лепрэ адкрыў вакансію асабістага памочніка. Ён будзе дапамагаць аўстралійцу ў вядзенні бізнэсу і падарожнічаць разам з мільянерам.

Суіскальнік павінен разбірацца ў кампутарах і ў вядзенні сацсетак. Таксама яму неабходна быць арганізаваным, амбіцыйным і, вясёлым.

Лепрэ прапануе аклад ад 52 тысяч даляраў на год плюс кампенсуе ўсе выдаткі на медстрахоўку, дарожныя выдаткі і пражыванне.

Аўстраліец зарабляе 120 тысяч даляраў на месяц дзякуючы чатыром онлайн-крамам і семінарам у розных краінах аб тым, як разбагацець. Са слоў Лепрэ, падарожжы падчас працы дазволілі яму жыць ідэальным жыццём, і ён хоча даць каму-небудзь такую ж магчымасць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках