1 траўня 2024, Серада, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія: урадавы сайт «лёг» пасля збору подпісаў за скасаванне Brexit

5
Брытанія: урадавы сайт «лёг» пасля збору подпісаў за скасаванне Brexit

Колькасць падпісантаў прадаўжае імкліва расці.

Брытанскі ўрадавы сайт быў часова заблакаваны пасля таго, як больш за паўмільёна чалавек падпісалі петыцыю з патрабаваннем скасаваць выхад Брытаніі з ЕЗ.

Пра гэта паведамляе The Independent.

У чацвер сайт петыцый працуе з перабоямі праз сотні тысяч заходаў людзей, якія жадаюць падпісаць петыцыю за адкліканне артыкула 50 Дамовы аб ЕЗ, якая запусціла працэс Brexit.

Па стане на 13.00 пад петыцыяй падпісаліся ўжо больш за 720 тысяч чалавек. Колькасць падпісантаў прадаўжае імкліва расці.

Парламент Вялікай Брытаніі павінен разгледзець петыцыю, калі яна набярэ больш за 100 тысяч подпісаў.

«Урад увесь час сцвярджае, што выхад з ЕЗ - гэта воля людзей», - сцвярджае арганізатар петыцыі Маргарэт Аннэ Геаргіяду.

«Мы павінны спыніць гэтыя заявы, давёўшы, наколькі моцная цяпер падтрымка захавання сяброўства ў ЕЗ», - дадала яна.

Напярэдадні прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй абвінаваціла дэпутатаў у затрымцы Brexit і заклікала іх прыняць пагадненне з ЕЗ, бо людзі «стаміліся ад барацьбы і палітычных гульняў».

Нагадаем, прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск заявіў, што кароткачасовая адтэрміноўка даты Brexit магчымая пры ўмове, што брытанскі парламент ухваліць пагадненне аб выхадзе з блока на наступным тыдні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках