1 траўня 2024, Серада, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запазычанасць расейцаў банкам - кожны чацвёрты зароблены рубель

2
Запазычанасць расейцаў банкам - кожны чацвёрты зароблены рубель

Становішча спажыўцоў у РФ значна пагоршылася ў лютым.

Пастанову спыніць публікацыю штомесячных звестак аб рэальных даходах расейцаў Расстат, відавочна, прыняў своечасова.

Становішча спажыўцоў значна пагоршылася ў лютым, вынікае з блока афіцыйнай статыстыкі, апублікаванай у сераду, піша finanz.ru.

Рост заробкаў у рэальным вылічэнні, які і летась складаў 6,8% і ўсё адно «не выцягваў» даходы ў плюс, практычна спыніўся.

Хоць намінальна сярэдні заробак у РФ вырас на 6% і склаў 43 030 рублёў, практычна ўвесь «дадатак» дзяржава канфіскавала ў бюджэт у выглядзе падвышанага ПДВ: з улікам інфляцыі рэальны рост заробкаў склаў толькі 0,7%.

Сітуацыя пагаршаецца месяц ад месяца: яшчэ ў кастрычніку, згодна з Расстатам, заробкі паказвалі рост 5,2%, у лістападзе яны запаволіліся да 4,2%, у снежні паказалі ўзровень 2,9%, а ў студзені - 1,1%.

Не маючы рэальных рэсурсаў на куплю тавараў, якія выходзяць за межы самага простага набору з адзежы і прадуктаў, людзі звяртаюцца па крэдыты ў банкі.

За люты раздробныя продажы выраслі на 2% - гэта значыць, больш чым удвая хутчэй, чым заробкі. Гэта здарылася ўпершыню з 2015 года, паказвае эканаміст ING Дзмітрый Далгін.

Агульная сума пазыкі насельніцтва ў незабяспечаных спажывецкіх пазыках дасягнула 17% ад грашовых даходаў - гэта абсалютны гістарычны рэкорд, які перакрывае нават паказчыкі крэдытнага буму 2012-14 гадоў, кажа ён.

Калі ж улічыць іпатэчныя крэдыты, то насельніцтва завінавацілася банкам крыху больш, чым кожны чацвёрты зароблены рубель - 28,4% ад грашовых даходаў, адзначае дырэктар аналітычнага дэпартамента «Локо-Інвест» Кірыл Трэмасаў.

Аб паступовым спусташэнні партманэтаў кажа і дынаміка зберажэнняў. Банкаўскія дэпазіты і ўкладанні ў каштоўныя паперы ў насельніцтва павялічыліся на 5-7% год да года - гэта рэкордна нізкі за доўгія гады паказчык, кажа Далгін: як мінімум ад пачатку 2000-х.

Якога-небудзь «прасвету» для спажыўцоў не праглядаецца. Пад удар у 2019 годзе патрапілі ў першую чаргу бюджэтнікі, індэксацыя якім скасаваная да 1 кастрычніка і складзе толькі 4,3%.

Гэтага дадатку можа не выстарчыць, каб кампенсаваць інфляцыю, кажа аналітык «Фрыдам Фінанс» Наста Саснова: у лютым спажывецкія кошты раслі на 5,2%, а да сакавіка-красавіка рост можа паскорыцца да 5,5-6%.

«У выпадку захавання павышаных інфляцыйных чаканняў і праз інэрцыйнасць інфляцыйных працэсаў за 2019 год інфляцыя ў найлепшым выпадку згладзіцца да 5%», - кажа Саснова. Гэта азначае, што ў рэальным вылічэнні заробкі ў бюджэтным сектары сыдуць у мінус.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках