1 траўня 2024, Серада, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча пабудуе ў Гданьску другі марскі газавы тэрмінал

6
Польшча пабудуе ў Гданьску другі марскі газавы тэрмінал
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Пастанова ўжо прынятая.

Польшча пабудуе ў Гданьску плывучы тэрмінал LNG. Пра гэта на пасяджэнні Сената Польшчы паведаміў упаўнаважаны ўрада ў стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры міністр Пётр Наімскі, паведамляе «Радыё Польшча».

«Мы хочам даць нашым суседзям доступ да газу праз польскую газатранспартную сістэму. Гэта ў выніку вядзе нас да пастановы, якая ўжо прынятая, што ў далейшай перспектыве мы пабудуем у Гданьску плывучы тэрмінал для прыёму звадкаванага газу», - заявіў на пасяджэнні Сената міністр Наімскі.

Верхняя палата парламента Польшчы ў сераду ўхваліла закон аб ратыфікацыі польска-дацкай дамовы аб будаўніцтве газаправода «Baltic pipe». Газаправод, дзякуючы якому нарвежскі газ з шэльфа ў Паўночным моры будзе дастаўляцца ў Польшчу транзітам праз тэрыторыю Даніі, павінен быць здадзены ў эксплуатацыю да 2023 года. Запланаваныя аб'ёмы паставак на першым этапе - 10 млрд кубаметраў на год.

Са слоў міністра Наімскага, да 2023 года Польшча цалкам зможа задаволіць свае патрэбы ў газе, якія ацэньваюцца на 22 млрд кубаметраў на год. У Польшчы ўжо ёсць марскі тэрмінал LNG у Свінавусці. Цяпер вядуцца работы ў павелічэнні яго магутнасці да 7,5 млрд кубаметраў газу на год. З уласных радовішчаў Польшча можа атрымліваць штогод за 4,5 млрд кубаметраў прыроднага газу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках