1 траўня 2024, Серада, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастанова ЕСПЧ дазваляе назваць дзеянні СССР генацыдам

11
Пастанова ЕСПЧ дазваляе назваць дзеянні СССР генацыдам

Еўрапейскі суд у правах чалавека пашырыў трактоўку «генацыду».

Пастанова Еўрапейскага суда ў правах чалавека аб генацыдзе ў Літве стала рэвалюцыйнай, пашырыўшы рамкі трактоўкі тэрміна «генацыд», пад які зараз могуць падпадаць і дзеянні Савецкага Саюза.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле «Удар па злачынствах СССР: што мяняе пастанова ЕСПЧ у справе аб генацыдзе ў Літве», піша «Европейская правда».

«Канвенцыю ААН, якая ўвяла тэрмін «генацыд» у міжнароднае права, пісалі з удзелам савецкіх дыпламатаў, і яны добра папрацавалі над тым, каб дзеянні Саюза не падпадалі пад вызначэнне гэтага злачынства. Відавочна, цяпер сітуацыя можа змяніцца», - гаворыцца ў артыкуле.

Пастанова ЕСПЧ у справе «Дрэлінгас супраць Літвы» прызнае, што заяўнік на законных падставах быў асуджаны за дачыненне да генацыду, а гэта значыць, што ЕСПЧ адначасова прызнаў, што рэпрэсіі Савецкага Саюза супраць партызан як значнай часткі нацыянальнай групы могуць уважацца за генацыд.

Паводле звестак, прадстаўленых літоўскім урадам у ЕСПЧ, да 1953 года ад савецкіх рэпрэсій пацярпелі блізу 500 тысяч літоўцаў. У незалежнай літоўскай дзяржаве гэтыя дзеянні Савецкага Саюза былі кваліфікаваныя як генацыд.

Спачатку гэта вызначыў спецыяльны закон аб адказнасці за генацыд жыхароў Літвы (1992 года), а затым і Крымінальны кодэкс Літвы (2003 год). У апошнім дакуменце ў пералік груп, супраць якіх можа быць накіраванае злачынства генацыду (нацыянальнае, этнічнае, расавае або рэлігійнае), дадалі сацыяльныя і палітычныя групы.

Сваёй пастановай ЕСПЧ дазволіў пашырыць трактоўку тэрміна «генацыд» і цяпер пад яго могуць падпадаць дзеянні ў масавым вынішчэнні людзей за іх палітычныя перакананні, сацыяльны статус, маёмаснае становішча і інш.

Расейская прапаганда прасоўвае тэзіс, што Галадамор, «нават калі ён і быў спецыяльна арганізаваны», быў накіраваны не супраць украінцаў (нацыянальная/ этнічная група), а толькі супраць сялян (сацыяльная група) - а таму, маўляў, яго не варта разглядаць як генацыд.

«Новы падыход ЕСПЧ закрывае шчыліну, калі абаронцы таталітарных рэжымаў апраўдвалі іх злачынствы, хаваючыся за чыста фармальнымі аргументамі», - адзначае аўтар артыкула.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках