1 траўня 2024, Серада, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 800 тысяч брытанцаў выказаліся за скасаванне Brexit

12
Больш за 800 тысяч брытанцаў выказаліся за скасаванне Brexit

Парламент цяпер разгледзіць, ці стане ён выносіць на дэбаты петыцыю, якая набрала столькі галасоў.

Петыцыя з патрабаваннем да ўрада Вялікай Брытаніі не выходзіць з ЕЗ набрала больш за 830 тысяч галасоў. Парламент цяпер разгледзіць, ці стане ён выносіць на дэбаты гэтую петыцыю, бо яна набрала больш за 100 тысяч галасоў. Акрамя таго, петыцыя набрала дастатковую колькасць галасоў, каб і брытанскі ўрад даў на яе адказ, піша «Зеркало недели».

«Брытанскі ўрад неаднаразова заяўляў, што выхад з ЕЗ - гэта воля народа. Нам трэба даць адпор гэтай заяве, паказаўшы тое, як моцна народ падтрымлівае захаванне Вялікай Брытаніі ў ЕЗ», - гаворыцца ў каментары да петыцыі.

Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі Джэрэмі Хант у чацвер у эфіры радыё BBC 4 паведаміў, што спыніць дзеянне артыкула 50 Лісабонскай дамовы, якая рэгулюе працэс выхаду краін з ЕЗ, магчыма, але гэта «вельмі малаімаверна».

Праз высокую наведвальнасць сайт брытанскага парламента, прысвечаны петыцыям, працаваў раніцай у чацвер з перабоямі.

Петыцыю распаўсюджвалі ў сацсетках чальцы брытанскага парламента, у тым ліку дэпутат ад ліберальных дэмакратаў Том Брэйк і чалец Шатландскай нацыянальнай партыі Піт Уішарт.

Аўтарам петыцыі стала Маргарэт Эн Геаргіяду. Паводле звестак СМІ, раней яна была выкладчыцай ва ўніверсітэце.

«Я, як і ўсе, хто падтрымлівае захаванне Вялікай Брытаніі ў ЕЗ, вельмі стамілася ад таго, што нас так доўга прымушалі маўчаць і ігнаравалі», - сказала яна тэлеканалу BBC.

Яна адзначыла, што цягам тыдня петыцыя не магла набраць шмат галасоў, але затым стала папулярнай.

Да вызначанай даты Brexit - 29 сакавіка - засталося восем дзён. Вялікая Брытанія і ЕЗ усё яшчэ не дамовіліся аб умовах Brexit. 14 сакавіка Палата абшчын прагаласавала за адтэрміноўку выхаду каралеўства з блока. За дзень да гэтага парламент 321 голасам выступіў супраць таго, каб краіна выйшла з Еўразвязу без пагаднення з Брусэлем.

Пастанову аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЕЗ брытанцы ўхвалілі на рэферэндуме летам 2016 года. Да таго моманту Мэй, якая ўзначальвала МУС, выступала супраць Brexit. Узначаліўшы ўрад, яна паабяцала выканаць волю выбаршчыкаў аб выхадзе з ЕЗ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках