1 траўня 2024, Серада, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За некалькі гадзін да адстаўкі Назарбаеў тэлефанаваў Пуціну

8
За некалькі гадзін да адстаўкі Назарбаеў тэлефанаваў Пуціну
НУРСУЛТАН НАЗАРБАЕЎ
ФОТА: ТАСС

Пяскоў падкрэсліў, што размова «насіла асаблівы характар».

За некалькі гадзін да публічнай заявы пра сваю адстаўку экс-кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў тэлефанаваў кіраўніку РФ Пуціну. Пра гэта журналістам паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, піша liga.net.

Пяскоў асобна падкрэсліў, што Назарбаеў не ўзгадняў кандыдатуру свайго пераемніка Касыма-Жамарта Такаева з Пуціным.

«Ён палічыў магчымым праінфармаваць прэзідэнта Расеі аб тым, што стала здабыткам грамадскасці даслоўна праз некалькі гадзін пасля размовы [пастанова Назарбаева сысці ў адстаўку]. Гэта, напэўна, такая даніна асаблівым хаўрусніцкім, дружалюбным стасункам нашых дзвюх краін і асаблівым асабістым узаемастасункам Назарбаева і Пуціна», - сказаў Пяскоў.

Прадстаўніка Пуціна спыталі, чаму паведамлення аб размове няма на сайце Крамля.

«Размова насіла асаблівы характар. Назарбаеў палічыў магчымым загадзя паведаміць Пуціна пра сваю пастанову, і мы палічылі карэктным зрабіць так, каб казахстанскія партнёры самі далі інфармацыю аб размове ў тым аб'ёме, у якім яны ўважаюць неабходным», - сказаў Пяскоў.

19 сакавіка Нурсултан Назарбаеў у жывым эфіры 19 сакавіка ў спецыяльным звароце да нацыі абвясціў аб складанні паўнамоцтваў прэзідэнта Казахстана. Часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны будзе спікер Сенату Касым-Жамарт Такаеў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках