1 траўня 2024, Серада, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены кіраўнік «Беллегпрама» Яфімчык

12
Звольнены кіраўнік «Беллегпрама» Яфімчык
МІКАЛАЙ ЯФІМЧЫК

У Яфімчыка скончыўся тэрмін дзеяння кантракту.

Мікалай Яфімчык вызвалены ад пасады старшыні канцэрна "Беллегпрам". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 20 сакавіка 2019 года №182, паведамляе БелТА.

Мікалай Яфімчык вызвалены ад пасады ў сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта (пункт 2 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса).

Мікалай Яфімчык нарадзіўся ў 1960 годзе ў Салігорскім раёне. У 1982 годзе скончыў Беларускую cельгасакадэмію, у 2001 годзе – Акадэмію кіравання пры Лукашэнку. Працаваў у Салігорскім райвыканкаме, кіраваў калгасам. З 1997 года быў намеснікам дырэктара ў камерцыйных пытаннях аднаго з буйных вытворцаў бялізнавага трыкатажу «Калінка», у 2003-м узначаліў «Купалінку». У сакавіку 2014 года яму даверылі «Беллегпрам». Гэта адбылося праз некалькі месяцаў пасля таго, як экс-кіраўнік канцэрна Міхаіл Сучкоў быў затрыманы за хабарніцтва.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках