1 траўня 2024, Серада, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 140 000 крымчанаў за апошнія 4 гады атрымалі замежныя пашпарты грамадзянаў Украіны

6
Больш за 140 000 крымчанаў за апошнія 4 гады атрымалі замежныя пашпарты грамадзянаў Украіны
ФОТА: CENSOR.NET.UA

Для іх атрымання чалавек павінен падаць дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць грамадзянства Украіны.

За перыяд з 1 студзеня 2015 года да 1 лютага 2019 года пашпарт грамадзяніна Украіны для выезду за мяжу атрымалі 140295 жыхароў акупаванага Крыма.

Пра гэта Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны паведаміла ў адказ на запыт грамадскай арганізацыі "КрымSOS", інфармуе Цензор.НЕТ.

У запыце арганізацыя папрасіла таксама падаць звесткі пра крымчанаў, якія атрымалі пашпарт грамадзяніна Украіны ў форме ID-карты пры дасягненні 14 і 16 гадоў. І пра тых, хто прайшоў працэдуру ўклейвання фота ў пашпарт пры дасягненні 25 і 45 гадоў.

Так, паводле інфармацыі міграцыйнай службы, у перыяд з 1 студзеня 2016 да 1 лютага 2019 пашпарт грамадзяніна Украіны ў форме ID-карты пры дасягненні 14 і 16 гадоў аформілі 1416 крымчанаў.

28477 жыхароў акупаванага Крыма прайшлі працэдуру ўклейвання фота ў пашпарт пры дасягненні 25 і 45 гадоў у перыяд з 1 студзеня 2015 да 1 лютага 2019 года.

Пашпарт грамадзяніна Украіны для выезду за мяжу атрымлівалі ў перыяд з 1 студзеня 2015 года да 1 лютага 2019 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках