1 траўня 2024, Серада, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рост ВУП Украіны паскорыўся да максімуму за сем гадоў

5
Рост ВУП Украіны паскорыўся да максімуму за сем гадоў

Украіна амаль дасягнула ўзроўню росту сусветнай эканомікі.

Рэальны валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Украіны у 2018 годзе вырас на 3,3% у параўнанні з 2017 годам. Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на Дзяржаўную службу статыстыкі Украіны.

Паводле ацэнкі статыстычнага ведамства, намінальны ВУП за 2018 год склаў 3558,7 млрд грн, а ВУП у разліку на аднаго чалавека - 84190 грн.

Дзяржаўная статыстыка таксама ўдакладніла квартальныя паказчыкі за 2018 год: ВУП Украіны ў I квартале вырас на 3,3%, у II квартале - на 3,8%, у III квартале - на 2,8%, у IV квартале - на 3,5% .

ЗВЕСТКІ: ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫКІ УКРАІНЫ

Нагадаем, стагнацыя ўкраінскай эканомікі пачалася яшчэ ў 2012 годзе, калі яна вырасла ўсяго на 0,2%. У 2013 годзе быў зафіксаваны нулявы рост. Падчас вострага крызісу ВУП скараціўся на 6,6% у 2014 годзе і на 9,8% у 2015 годзе.

Аднаўленчы рост пачаўся у 2016 годзе, калі ВУП вырас на 2,4%. У 2017 годзе гэты паказчык складаў 2,5%.

ВУП Украіны за апошнія гады:

ЗВЕСТКІ: ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫКІ УКРАІНЫ

Адзначым, паводле ацэнак Нацыянальнага банка Украіны, за 2018 год украінская эканоміка вырасла максімальна за сем гадоў - на 3,3%. У Нацбанку прагназуюць, што у 2019 годзе, рост рэальнага ВУП замарудзіцца да 2,5%.

Міжнародны валютны фонд прагназуе рост сусветнай эканомікі на 3,5% у 2019 годзе і 3,6% у 2020 годзе. Паводле ацэнкі МВФ, за 2018 сусветны ВУП вырас на 3,7%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках