Актывістка прыкавала сябе да слупа на Кастрычніцкай плошчы ў Менску
15- 25.03.2019, 17:54
- 37,943
Алена Таўстая выказала свой пратэст супраць «Дня Волі ў няволі».
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».
Як патлумачыла Алена Таўстая, яна прыкавала сябе кайданкамі да слупа, так як «Дзень Волі праходзіць у няволі». Актывістка выказала свой пратэст супраць затрыманняў, якія прайшлі 24 сакавіка. Да актывісткі падышлі міліцыянты, праверылі дакументы, перакусілі ланцуг наручнікаў адмысловай прыладай і затрымалі яе праз 10 хвілін пасля пачатку акцыі.
Нагадаем, 24 сакавіка быў затрыманы актывіст Зміцер Дашкевіч. Сёння стала вядома пра затрыманне віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды. Міліцыя трымае ў аблозе дома іншых актывістаў.