3 траўня 2024, Пятніца, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік войска Алжыра заклікаў прызнаць 82-гадовага кіраўніка недзеяздольным

7
Кіраўнік войска Алжыра заклікаў прызнаць 82-гадовага кіраўніка недзеяздольным
АБДЭЛЬ АЗІЗ БУТЭФЛІКА

Войска Алжыра выступіла супраць Абдэля Азіза Бутэфліка, які кіруе краінай 20 гадоў.

Як паведамляе Al Jazeera, начальнік штаба алжырскага войска Ахмед Гаід Салах запатрабаваў, каб 82-гадовы Бутэфліка быў прызнаны недзеяздольным, паведамляе nv.ua.

Паводле канстытуцыі Алжыра, пасля адстаўкі прэзідэнта абавязкі кіраўніка дзяржавы павінен выконваць старшыня верхняй палаты Абделькадэр Бенсалах.

Раней кіраўнік Алжыра Абдэль Азіз Бутэфліка адмовіўся ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах на фоне маштабных антыўрадавых пратэстаў.

Алжырцы выступалі супраць пятага прэзідэнцкага тэрміну Бутэфліка.

Бутэфліка, які кіруе Алжырам з 1999 года, на публіцы з'яўляўся толькі некалькі разоў пасля перанесенага інсульту ў 2013 годзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках