12 траўня 2024, Нядзеля, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партрэт выбаршчыка: хто ва Украіне прагаласуе за Зяленскага

17
Партрэт выбаршчыка: хто ва Украіне прагаласуе за Зяленскага

Тыповы партрэт лідара прэзідэнцкай гонкі ва Украіне.

Часопіс "Новое время" прааналізаваў звесткі Усеўкраінскага апытання Info Sapiens і стварыў партрэт тыповага выбаршчыка коміка Уладзіміра Зяленскага, які займае першы радок у прэзідэнцкім рэйтынгу.

Паводле звестак Цэнтра Разумкова, на першую палову лютага рэйтынг Зяленскага складаў 19%.

Тыповы выбаршчык Зяленскага - малады мужчына ад 25 да 34 гадоў, гараджанін, які мае сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Ён жыве на поўдні або ў цэнтры краіны, прычым у буйным месце з насельніцтвам больш за 0,5 млн.

Гаворыць па-украінску. а калі ходзіць у царкву, то гэта праваслаўная царква, - часцей за ўсё ПЦУ.

Звесткі:

Дэмаграфія: Усеўкраінскае апытанне Info Sapiens, праведзенае метадам тэлефоннага інтэрв'ю з тэлефанаваннем на мабільныя нумары 1-7 лютага на замову Greenberg Quinlan Rosner Research. Выбарка складае 1759 рэспандэнтаў, максімальная тэарэтычная хібнасць - 2,3%. Усе адсоткі - гэта дзель выбаршчыкаў кожнага кандыдата.

Рэйтынг кандыдатаў: Агульнанацыянальнае даследаванне Цэнтра Разумкова, праведзенае з 7 да 14 лютага 2019 года ва ўсіх рэгіёнах Украіны, акрамя Крыму і акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках