19 красавiка 2024, Пятніца, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы на калёсах спрабавалі завезці ў Беларусь 800 кг сала

26
Украінцы на калёсах спрабавалі завезці ў Беларусь 800 кг сала
ФОТА: ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАМЕЖНАЯ СЛУЖБА УКРАІНЫ

Інцыдэнт адбыўся ў Валынскай вобласці.

У Валынскай вобласці трое грамадзян Украіны спрабавалі двума вазамі вывезці ў Беларусь 800 кг сала. Пра гэта паведамляе дзяржаўная памежная служба Украіны ў суботу, 13 красавіка.

Адзначаецца, што памежнікі заўважылі ля мяжы трох жыхароў Шацкага раёна, якія пры сабе не мелі дакументаў. Як высветлілася, у двух вазах знаходзілася 28 мяшкоў сала. Памежнікі затрымалі мужчын і канфіскавалі груз. Пра гэты інцыдэнт паведамілі ў Нацыянальную паліцыю.

ФОТА: ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАМЕЖНАЯ СЛУЖБА УКРАІНЫ

На затрыманых мужчын склалі адміністрацыйныя пратаколы паводле артыкулаў «Парушэнне памежнага рэжыму, рэжыму ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Украіны ці рэжымных правілаў у кантрольных пунктах уезду-выезду» і «Незаконнае перасячэнне або спроба незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы Украіны».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках