25 красавiка 2024, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы далі імя сфатаграфаванай упершыню ў гісторыі чорнай дзірцы

6
Навукоўцы далі імя сфатаграфаванай упершыню ў гісторыі чорнай дзірцы

Назву даў прафесар Гавайскага ўніверсітэта.

Чорная дзірка ў цэнтры галактыкі М87, выяву якой на гэтым тыдні паказала каманда навукоўцаў-астрафізікаў, атрымала імя Powehi. Такую назву даў прафесар Гавайскага ўніверсітэта Лары Кімура. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на CNN.

Powehi у перакладзе з гавайскага перакладаецца як «упрыгожаная цёмная крыніца бясконцага тварэння». Са слоў прафесара, гэтае слова сваімі каранямі сыходзіць у фальклор і сустракалася ў песнапенні XVIII стагоддзя, якое распавядае пра стварэнне свету.

Чаму была абраная менавіта гавайскае назва, не ўдакладняецца, аднак тэлеканал паказвае, што два з васьмі тэлескопаў групы Event Horizon Telescope, дзякуючы якім атрымалася зрабіць выяву, знаходзяцца на Гаваях.

У мінулую сераду, 10 красавіка, міжнародная група навукоўцаў з 60 інстытутаў у 20 краінах прэзентавала першыя выявы чорнай дзіркі. Маса чорнай дзіркі ў галактыцы М87, якая аддаленая ад Зямлі на 53,5 млн светлавых гадоў, складае за 6,5 млрд мас Сонца, а яе дыяметр ацэньваецца ў 40 млрд км, што перавышае дыяметр Сонечнай сістэмы.

Тэлескопы праекта Event Horizon Telescope размешчаны ў ЗША, Чылі, Мексіцы, Гішпаніі і Францыі. На апрацоўку звестак з тэлескопаў, якія былі атрыманы ў красавіку 2017 года, спатрэбілася два гады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках