10 траўня 2026, Нядзеля, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штаб Зяленскага распавёў, як будзе вяртаць акупаваныя тэрыторыі

35
Штаб Зяленскага распавёў, як будзе вяртаць акупаваныя тэрыторыі

У штабе Зяленскага заявілі, што вяртанне акупаваных тэрыторый павінна адбывацца выключна на ўмовах Украіны.

Прадстаўнік перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Зяленскага Дзмітрый Разумкоў распавёў, як у штабе бачаць працэс дэакупацыі непадкантрольных Украіне тэрыторый, паведамляе Интерфакс-Украина са спасылкай на выступ прадстаўніка на форуме Людзі Важныя.

«Што тычыцца вайны на ўсходзе і Менскіх пагадненняў, сапраўды, Менск - не ідэальны, з ім шмат пытанняў, і на працягу многіх месяцаў гэтае пытанне буксуе, але, на жаль, ніхто не можа прапанаваць іншай альтэрнатывы. Да Менскага працэсу прывязаныя ўсе гэтыя санкцыі, якія сёння дзейнічаюць у дачыненні да Расейскай Федэрацыі, і памяняць увесь гэты працэс будзе вельмі цяжка», - сказаў ён.

Таксама Разумкоў дадаў, што пакуль немагчымае панаванне дэмакратычнага працэсу на акупаванай тэрыторыі.

З ягоных слоў, адзіным шляхам развязання канфлікту на Данбасе з'яўляецца дыпламатыя: сумесныя дзеянні Украіны і міжнародных партнёраў, а вяртанне акупаваных тэрыторый павінна адбывацца выключна на ўмовах Украіны.

Адносна еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны Разумкоў падкрэсліў: «цывілізацыйны выбар краіны быў зроблены даўно».

«Ён (выбар) быў пацверджаны ў 2014 годзе, гібеллю людзей на Майдане падчас Рэвалюцыі Годнасці, ён пацвярджаецца тым, што ўкраінскае войска бароніць наш суверэнітэт на ўсходзе краіны, але гэта яшчэ цяжкі шлях, які нам трэба будзе прайсці», - сказаў прадстаўнік штаба.

«Калі мы гаворым пра інтэграцыю ў Паўночнаатлантычны альянс - так, гэта сапраўды важна і, на жаль ці на шчасце, іншай альтэрнатывы руху Украіны ў гэтым кірунку няма», - дадаў ён, заклікаўшы палітыкаў не спекуляваць на гэтым пытанні.

Уладзімір Зяленскі і дзейны прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка выйшлі ў другі тур выбараў прэзідэнта, набраўшы адпаведна 30,24% і 15,95% галасоў выбацаў. Другі тур выбараў адбудзецца 21 красавіка.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках